У англійскім горадзе Пул, графства Дорсэт, двухгадовая дачка выратавала маці ад смерці дзякуючы кемлівасці і хуткай рэакцыі. Пра гэта паведамляе Daily Mirror.

Bournemouth Daily Echo

Bournemouth Daily Echo

Сафія Мізэн тут жа прыйшла на дапамогу, калі ў яе 28-гадовай маці Саманты здарыўся прыступ. Дзяўчынка ўзяла смартфон Саманты і разблакавала яго, прыклаўшы да сэнсарнага экрана палец маці. Потым Сафія адкрыла месенджар ад фэйсбука і зрабіла відэазванок бабулі Дэбі Бэйкер. Яна паказала на экране маці, якая ляжыць тварам уніз на падлозе кухні.

Бэйкер выклікала хуткую дапамогу. Разам з чатырохгадовым братам Ітанам Сафія дачакалася брыгаду парамедыкаў, якая даставіла Саманту ў бальніцу. Высветлілася, што брытанка пакутавала ад кішачнай інфекцыі. Яна ўдала прайшла лячэнне і цалкам аднавілася.

«Я хутчэй чакала дапамогі ад Ітана,бо я распавядала яму, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. Я і падумаць не магла, што Сафія запамінала ўсё, чаму я вучыла яе брата», — адзначыла Саманта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0