Урад павінен мець планы рэагавання на любы магчымы выклік. Такое патрабаванне Аляксандр Лукашэнка агучыў сёння на нарадзе аб забеспячэнні эфектыўнай работы паліўна-энергетычнага комплексу краіны, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гандлёвыя канфлікты паміж дзяржавамі-лідарамі, краінавы пратэкцыянізм і нават новы азіяцкі вірус уплываюць на сусветную эканоміку, а значыць, Беларусь не можа ігнараваць гэта.

«Таму перш за ўсё эканамічнаму блоку ўрада і ўраду ў цэлым неабходна мець планы рэагавання на любы магчымы выклік, а не закрываць амбразуру целамі, калі ўжо пачаўся бой. Галоўнае — захаваць мір і спакой у краіне, устойлівасць эканомікі і ўпэўненасць грамадзян у заўтрашнім дні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0