Медыянны заробак у лістападзе 2019 года, паводле Белстата, склаў 848,5 рубля. Сярэдні ж заробак у тым жа месяцы быў на 246,6 рубля большы (1 113,1 рубля), заўважае Tut.by.

Звесткі па медыа заробку ў краіне Белстат публікуе двойчы год - за лістапад і за май. У параўнанні з маем 2019-га «медыяна» вырасла на 45,8 рубля (тады яна складала 802,7 рубля), а з лістападам 2018 га - на 97,4 рубля (тады - 751,1 рубля).

Як і сярэдні заробак, медыянны публікуецца да выліку падаходнага падатку (13%) і узносаў работніка ў Фонд сацабароны (1%). Адпаведна, «чысты» медыянны заробак у лістападзе 2019 года склаў 729,7 рубля.

Медыянны заробак — гэта паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры «заробнага шэрагу» і дзеліць яго на дзве роўныя часткі. Да прыкладу, калі з 5 работнікаў толькі адзін атрымлівае 305 рублёў, другі — 310, трэці — 400, чацвёрты — 510, а пяты - 1000 рублёў, то сярэдні заробак складзе 505 рублёў. Пры гэтым медыянны будзе роўная 400 рублям, бо палова работнікаў атрымлівае больш гэтай сумы, іншая палова — менш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0