У кватэры на вуліцы Кастрычніцкай жывуць пенсіянерка, яе сын і яго сужыцелька. Мужчына знаходзіцца на працяглым бальнічным. Перыядычна выпівае з маці, піша kraj.by.

У адзін з дзён адбыўся пажар. 8 студзеня маці і сын выпівалі і займаліся рамонтам. Пасварыліся, хто больш патраціўся на рамонт. У нейкі момант мужчына схапіў 1,5-літровы слоік з гарбатай і запусціў у маці, трапіўшы ёй у твар.

У жанчыны дыягнаставалі пералом носа і траўму вуснаў. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Прававая ацэнка дзеянням мужчыны будзе дадзена ў залежнасці ад цяжару цялесных пашкоджанняў яго маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0