«Наша Ніва» са спасылкай на словы пацярпелых паведамляла аб цьмяным здарэнні ў Слуцку, у якім пацярпеў супрацоўнік, як здавалася, Службы бяспекі прэзідэнта — ягоная жонка вінаваціла міліцыю.

Чытайце дэталі: У Слуцку на горкі яблык збілі супрацоўніка службы бяспекі прэзідэнта: ці то падлеткі, ці то міліцыя

Прэс-сакратар міліцыі Мінскай вобласці Сяргей Чабатароў праз некалькі дзён удакладніў інфармацыю. 

«Мы правялі праверку, завядзена крымінальная справа — матэрыялы перададзены ў Следчы камітэт.

Але ў словах жонкі ёсць недакладнасці, найперш — ён не супрацоўнік СБП, а інспектар службы бяспекі аднаго з мінскіх гатэляў

Далей: ёсць відэазапісы, як супрацоўнікі выклікаюць яе мужу хуткую, гэта пацвярджае аўдыязапіс з самой хуткай.

Па нашых відэазапісах, калі міліцыя прыбывае да месца другой бойкі, пацярпелы ўжо ляжыць і хрыпіць, спецсродкі супраць яго не ўжываліся, міліцыя не датычная — справа аб хуліганстве заведзена на 33-гадовага жыхара Салігорска», — сказаў нам Чабатароў. 

Варта дадаць, што сам пацярпелы ў прытомнасці і ў размове з «Нашай Нівай» настойвае, што бачыў, як яго білі супрацоўнікі міліцыі, і гатовы іх апазнаць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0