Былы баец Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР) Юрый Гараўскі даў вялікае інтэрв’ю сайту «Дойчэ Вэле», у якім прызнаўся, што ўдзельнічаў у аперацыі па забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

У гэтым матэрыяле Гараўскі называе прозвішчы больш чым дзясятка чалавек, якія нібыта таксама ўдзельнічалі ў згаданых аперацыях.

«Наша Ніва» знайшла аднаго з гэтых людзей. Гэта Аляксей Румянцаў, доўгія гады службы ён аддаў САХРу. Каментар спецназаўца быў дастаткова эмацыйны.

«Што за трызненне, хлопцы, бл…ь? Вы ж дарослыя людзі. Успамінаюць там мяне… Проста трызненне сівой кабылы, бл…ь. Ведаю я яго, служылі разам. Што за чалавек? Спытайце ў яго самі. Гараўскі проста пералічыў людзей, з якімі разам служыў. Больш нічога. Усё, да пабачэння», — сказаў Румянцаў.

Чытайце таксама: Паўлічэнка вельмі дзіўна пракаментаваў абвіначванні ў датычнасці да забойства Захаранкі і Ганчара. Па-рознаму розным СМІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?