Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 23 лістапада ў вёсцы Рынкаўцы. Мясцовы жыхар за рулём самаробнага трактара з прычэпам не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ 34-гадовы кіроўца атрымаў цяжкія траўмы. Мужчыну адвезлі ў бальніцу, на наступны дзень ён памёр, паведамляе ДАІ.
Пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі мужчына не меў, а транспартны сродак не быў зарэгістраваны.
0
0
0
0
0
0