У Екацярынбургу невядомыя разбілі шыбу ў аддзяленні пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Ura.Ru. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі TUT.BY ў МЗС Беларусі.
Хуліганы не толькі разбілі акно, але і спалілі сцяг Беларусі. На флагштоку застаўся толькі абгарэлы абрывак сцяга.
Дыпламатычная місія знаходзіцца ў самым цэнтры Екацярынбурга на праспекце Леніна. Напад адбыўся ноччу 25 лістапада.
«Пакуль можам толькі пацвердзіць факт хуліганскіх дзеянняў, у выніку якіх было пашкоджана маёмасць аддзялення пасольства ў Екацярынбургу. Вядзецца разбіральніцтва, высвятляюцца ўсе абставіны, на месцы працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў расійскага боку», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
0
0
0
0
0
0