Дзяржаўны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, які ўзнік як замена неэфектыўнаму ІАЦ, завёў свой сайт і тэлеграм-канал

На сайце пералічаныя ўсе эксперты БІСД. У рубрыцы «Меркаванні» можна азнаёміцца з работамі некаторых. 

«Экспертныя колы і грамадства Беларусі з вялікім інтарэсам успрынялі выступленне 2 верасня 2019 г. Прэзідэнта Казахстана К.-Ж. Такаева з Пасланнем народу Казахстана…» — піша, напрыклад, аналітык Антон Дударонак.

У раздзеле навінаў БІСД дзеліцца нечаканымі высновамі са сваіх круглых сталоў: 

«Спецыялісты прыйшлі да высновы аб неабходнасці выкарыстоўваць дасягненні сучасных навук аб чалавеку для адаптацыі адукацыйнага працэсу да ўмоваў сучаснага інфармацыйнага асяроддзя. Гэта дазволіць моладзі больш адказна і крытычна арыентавацца ў інфармацыйных плынях сучаснага свету». 

Адметна, што ў раздзеле «СМІ аб нас» БІСД цытуе «Нашу Ніву», але, чамусьці, па-руску — беларускай версіі ў сайта няма. 

«Сайт яшчэ ў распрацоўцы. Беларуская версія з'явіцца з часам. Пакуль мы глядзім, якія рубрыкі будуць карыстацца большым попытам у аўдыторыі: навіны, меркаванні ці што іншае», — патлумачыў «Нашай Ніве» намеснік дырэктара БІСД Юрый Пракопаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0