Сталічныя праваахоўнікі «па гарачых слядах» затрымалі мінчука, які здзейсніў крадзеж грашовых сродкаў і тавараў з гандлёвага павільёна на рынку, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

На лінію 102 раніцай звярнулася індывідуальны прадпрымальнік і паведаміла, што ў яе з крамы за ноч зніклі грашовыя сродкі ў памеры 518 беларускіх рублёў і тавары (7 пар мужчынскіх штаноў, 8 партатыўных калонак, сушылка для абутку і іншыя), а таксама былі зламаныя ралеты.

Аператыўнікі затрымалі фігуранта ў гандлёвым цэнтры, калі той спрабаваў патраціць грошы. Было высветлена, што раней судзімы 27-гадовы мужчына, вяртаючыся пешшу дадому з казіно і не прайшоў міма гандлёвага павільёна: узламаў ралеты і здзейсніў крадзеж.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0