У басейне ў Баранавічах нядбайнасць работнікаў прывяла да шпіталізацыі 13 дзяцей.
Група з 15 дзяцей займаліся ў басейне школы алімпійскага рэзерву №4, калі раптам адчулі рэзь у горле. Да таго ж, як паведамляе сайт МНС, ім стала цяжка дыхаць.
Тэрмінова выклікалі хуткую і ратавальнікаў.
Як выявілася, у тамбуры запаснога выхаду з басейна выпадкова аказаліся побач і змяшаліся сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзыінфекцыі. У выніку адбылася хімічная рэакцыя, і пары хлору трапілі ў залу басейна.
13 з 15 дзяцей дастаўлены ў бальніцу для назірання. Небяспекі іх жыццю няма.
0
0
0
0
0
0