Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, піша БелТА.

Журналісты, у прыватнасці, адзначылі вострую рэакцыю з боку некаторых людзей і рэсурсаў, аж да заклікаў байкатаваць перапіс.

«Вытокі гэтай неадэкватнасці ў розумах неадэкватных людзей. Мы часта гаворым (гэта вашы фразы, я іх запазычыў у вас): ім што ні зрабі, усё дрэнна. Ёсць у нас некалькі тысяч такіх людзей», — лічыць Лукашэнка і заклікаў не баяцца. 

«Які там страх? Пры перапісе ў кішэню не лезуць, капейкі або рублі не лічаць. Таму, якіх даных там можна баяцца? Надуманасць нейкая: не будзе карысці ад гэтага або не празрысты перапіс… З аднаго боку, кажуць, каб даныя кудысьці не трапілі, а тут, што гэта не празрыста і параўноўваюць з выбарамі. Поўны абсурд, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Думаю, гэта такая дробязь, на якую не трэба звяртаць увагі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0