Пра гэта заявіў у інтэрв'ю Tut.by кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель.

Сёння пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ўжо прайшло ўсе стадыі ўзгаднення і гатова да падпісання. Але Дзірк Шубель адзначае, што ёсць адно але.

— Пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму звязана з пагадненнем па рэадмісіі, і абодва пагадненні павінны ўступіць у сілу адначасова. Працэдуры з боку ЕС крыху больш складаныя, чым з беларускага боку: Беларусь — адна краіна з цэнтралізаванай сістэмай кіравання, а ЕС складаецца з 28 краін. Акрамя таго, некаторыя краіны Еўрасаюза ўваходзяць у шэнгенскую зону, і паміж імі няма ніякага кантролю на мяжы, а ёсць тыя, што не ўваходзяць, і пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму датычыцца ў асноўным краін шэнгенскай зоны. Магу сказаць, што пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму прайшло працэдуры ўзгаднення ў Еўрасаюзе і гатова да падпісання. Што датычыцца пагаднення аб рэадмісіі, то тут сітуацыя крыху іншая, бо яно тычыцца таксама некаторых краінаў не шэнгенскай зоны, таму працэс ўзгаднення больш працяглы. Мы спрабуем яго паскорыць, каб выйсці на падпісанне як мага хутчэй, — распавёў Шубель.

Пасля падпісання Еўрапейскі парламент дае згоду на заключэнне пагадненняў. Затым Рада Еўрапейскага саюза прымае рашэнне аб заключэнні абодвух пагадненняў. Абодва пагадненні ўступаюць у сілу адначасова ў першы дзень другога месяца пасля даты, калі бакі праінфармуюць адзін аднаго аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі.

Ці паспеюць бакі падпісаць пагадненні і абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі да снежня (калі гэта адбудзецца пазней, то ў Еўрасаюзе паспеюць ўступіць у сілу новыя правілы, і кошт «шэнгена» вырасце да 80 еўра для ўсіх краін перш чым знізіцца для беларусаў да 35 еўра з уступленнем у сілу двухбаковага пагаднення), дыпламат адказаць не змог.

— Я не магу назваць канкрэтныя даты, але са свайго боку мы пастараемся зрабіць усё як мага хутчэй, каб у найбліжэйшай будучыні вы пачулі добрыя навіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0