Плед флісавы Artus 130*160 — 6,99 рубля (зніжка 50%)
Пагадзіцеся, што ў слова «плед» ёсць свая магія. Пры згадцы гэтага слова адразу становіцца цёпла і ўтульна, хочацца ўзяць любімую кніжку і заварыць гарбаты.
Плед можна ўзяць з сабой у дарогу, грэцца пад ім на дачы і дома, а таксама гэта вельмі добры варыянт для падарунка. У «ГІПА» да 30 кастрычніка рознакаляровыя флісавыя пледы Artus можна набыць удвая танней, чым звычайна! Паспяшайцеся, пакуль усе на разабралі.
Кава молатая Dallmayr Prodomo, 250 грам — 9,99 рубля (зніжка 43%)
Кампаніі Dallmayr больш за 300 год, але кавай гандлёвы дом пачаў займацца толькі ў 30-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы бізнэсмену Конраду Вернеру.
Цяпер гэта адзін з найбольш вядомых нямецкіх кававых брэндаў, а гатунак Dallmayr Prodomo — адзін з найбольш папулярных па ўсім свеце. У вас ёсць магчымасць набыць пачак кавы ў крамах «ГІПА» са зніжкай у 43 працэнты!
Печыва «Слодыч» з какавай, 450 грам — 1,59 рубля (зніжка 36%)
«Слодыч» для беларусаў — гэта не меншая класіка, чым Dallmayr для немцаў. Што можа быць лепшым за наша смачнае печыва з кубачкам любімай кавы?
Вялікага 450-грамовага пачка вам хопіць на шмат восеньскіх вечароў. Тым больш калі печыва каштуе так танна.
Соль для ванн Fresh Juice у асартыменце, 700 грам — 3,19 рубля (зніжка 36%)
А цяпер ад смачнага да карыснага.
Соль добра раствараецца ў цёплай вадзе, змякчае яе і насычае мінераламі. Ванны з такой вадой дабратворна ўздзейнічаюць на скуру, выраўніваюць рэльеф і ўвільгатняюць.
Парадаваць сябе аздараўленчымі працэдурамі так проста. Тым больш калі ў «ГІПА» такія прыемныя цэны.
Сок гранатавы Kral, 1 л — 2,99 рубля (зніжка 35%)
Натуральны сок з гранатаў шмат стагоддзяў таму лічылі эліксірам здароўя знакамітыя Гіпакрат і Авіцэна, яны паспяхова выкарыстоўвалі яго для лячэння некаторых страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў.
Гранатавы сок — гэта не толькі адзін з самых смачных ягадных сокаў, але і напой, які мае багаты склад, які у цэлым спрыяльна ўздзейнічае на ўвесь арганізм чалавека.
Паспрабуйце і вы. Да 30 кастрычніка літр гранатавага соку каштуе танней за 3 рублі!
Мёд-суфле Compliment Peroni у асартыменце, 250 грам — 7,99 рубля (зніжка 33%)
Каб атрымаць мёд-суфле, мёд доўга вымешваюць у спецыяльным рэжыме, пасля чаго вытрымліваюць пры нізкіх тэмпературах, тым самым фармуючы і замацоўваючы далікатную кансістэнцыю. Усе карысныя ўласцівасці мёду пры гэтым захоўваюцца, але прадукт набывае і шэраг новых, цікавых характарыстык.
Адкрыйце для сябе новы ласунак. Тым больш калі ёсць магчымасць зэканоміць траціну пры набыцці ў крамах «ГІПА» пры наяўнасці карткі лаяльнасці «Асоба».
Чыпсы Pringles Tortilla, 160 грам — 4,99 рубля (зніжка 32%)
Навінка ад сусветна вядомага брэнда — кукурузныя чыпсы, названыя ў гонар вядомай мексіканскай стравы. Як кажуць, больш смачныя за бульбяныя, але менш каларыйныя, што важна для тых, хто сочыць за фігурай.
Знакаміты круглы пачак Pringles у крамах «ГІПА» да 30 кастрычніка каштуе 4,99 рубля, што на 32% танней, чым звычайна!
Шпроты ў алеі, 160 грам — 1,49 рубля (зніжка 32%)
Што ў вас асацыюецца з навагоднімі святамі? Елка, салата аліўе, мандарыны… Недзе ў спісе адназначна будуць і бутэрброды са шпротамі.
Хочаце наблізіць святы? Зрабіць гэта можна вельмі проста і танна — бляшанка шпротаў каштуе танней за паўтара рубля.
Джэмперы мужчынскія і жаночыя — 21,99 рубля (зніжка 27%)
У крамах «ГІПА» ёсць вялікі выбар восеньскіх джэмпераў для мужчын і жанчын па вельмі прыемнай цане — 21,99. Ёсць і з капюшонам.
Разнастаіць гардэроб цёплымі рэчамі так проста і танна.
Міндаль/грэцкі арэх ГМ «Очень!», 80 грам — 3,19 рубля (зніжка 20%)
Дыетолагі ў адзін голас кажуць пра карысць арэхаў для здароўя і рэкамендуюць ужываць іх невялікую колькасць штодня. Гэта крыніца пратэінаў, карысна для мазгоў, мужчынскай сілы… увогуле, пра карысныя ўласцівасці арэхаў можна казаць бясконца. Але будзьце пільныя, гэта вельмі каларыйны прадукт.
Падсумоўваем:
Прадукт | Цана на акцыі, рублі | Папярэдняя цана, рублі | Зніжка, % |
Плед флісавы Artus 130*160 | 6,99 | 13,99 | 50% |
Кава молатая Dallmayr Prodomo, 250 г | 9,99 | 17,68 | 43% |
Печыва «Слодыч» з какавай, 450 г | 1,59 | 2,49 | 36% |
Соль для ванн Fresh Juice, 700 г | 3,19 | 4,99 | 36% |
Сок гранатавы Kral, 1 л | 2,99 | 4,59 | 35% |
Мёд-суфле Compliment Peroni, 250 грам | 7,99 | 11,99 | 33% |
Чыпсы Pringles Tortilla, 160 г | 4,99 | 7,39 | 32% |
Шпроты ў алеі, 160 г | 1,49 | 2,19 | 32% |
Джэмперы мужчынскія і жаночыя | 21,99 | 29,99 | 27% |
Міндаль/Грэцкі арэх ГМ «Очень!», 80 г | 3,19 | 3,99 | 20% |
Усе акцыйныя прапановы тут:
*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.