Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння карэспандэнту БЕЛТА, што калі мы хочам захаваць нацыю і дзяржаву, то мусім развіваць беларускую мову. 

Чытайце: Макей: Калі хочам захаваць нацыю, трэба больш увагі надаваць беларускай мове

У кулуарах «Мінскага дыялога» карэспандэнт «Нашай Нівы» пацікавіўся, ці згодны з калегам міністр унутраных спраў Юрый Караеў

«Канечне! Гэта мова народа, які тут нарадзіўся і жыве. Але без спекуляцый: я ні актыўна прымазвацца не буду, але і адмаўляць такія памкненні не стану. Пытанне ў тым, як гэта адчувае грамадства: калі хоча, то так і павінна быць. Меркаванне грамадства асноўнае, а не мае суб'ектыўныя ацэнкі як міністра ці прадстаўніка іншай нацыянальнасці (Юрый Караеў асецін — Рэд.)», — сказаў Караеў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?