БелТА
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў, у тым ліку падрыхтоўку важных двухбаковых дакументаў напярэдадні 20-годдзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падкрэслілі выключна сяброўскі і братэрскі характар адносін паміж краінамі, нацэленасць на паглыбленне ўзаемавыгаднага партнёрства.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Уладзіміру Пуціну самыя цёплыя віншаванні з нагоды яго дня народзінаў.
0
0
0
0
0
0