3 кастрычніка ў Першамайскі РАУС Віцебска звярнулася 53-гадовая жанчына, якая паведаміла, што двое злачынцаў праз незачыненае акно праніклі ў яе кватэру на першым паверсе. З прымяненнем фізічнай сілы ў дачыненні да яе сужыцеля завалодалі 120 рублямі, паведамляе Звязда.

Злачынства здзейснілі непрацуючы, раней судзімы 34-гадовы віцябчук і яго 57-гадовая маці.

Высветлілася, што падазраваны залез у акно да мужчыны, пасля чаго ўпусціў у кватэру праз дзверы сваю маці. Ужо ўдваіх яны сталі патрабаваць у пацярпелага вярнуць доўг, нанёсшы пры гэтым яму некалькі удараў. Не атрымаўшы жаданага, сваякі сышлі. Мужчына выклікаў на месца здарэння міліцыю, але потым адмовіўся прыцягваць да вырашэння канфлікту праваахоўнікаў.

Неўзабаве няўрымслівы зламыснік вярнуўся. Ён зноў праз тое ж самае акно трапіў у кватэру і стаў збіваць яе насельнікаў. На гэты раз пацярпелыя ўсё ж звярнуліся па дапамогу да праваахоўнікаў. У дачыненні да віцебчука і яго маці заведзена крымінальная справа за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0