Улады Нідэрландаў вырашылі канчаткова адмовіцца ад назвы Галандыя. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Такое рашэнне было пазначана ў рамках абнаўлення іміджу краіны. Улады лічаць, што Галандыя ва ўсіх асацыіруецца з наркотыкамі і Кварталам чырвоных ліхтароў. А таксама Галандыя - гэта ўсяго толькі дзве з 12 правінцый краіны

Паўночная і Паўднёвая Галандыя — гэта правінцыі на заходнім узбярэжжы Нідэрландаў. З 10 па 16 стагоддзе Галандыя была адзіным палітычным утварэннем і кіраваліся графамі Галандыі.

Да 17 стагоддзя яны былі дамінуючай часткай тагачаснай Галандыі. Каралеўства Нідэрландаў, што азначае ў перакладзе нізкія краіны, паўстала пасля паразы Напалеона ў бітве пры Ватэрлоа ў 1815 годзе.

Адзначаецца, што Нідэрланды хочуць пазіцыянаваць сябе як «распрацоўшчыкаў перадавых тэхналогій для вырашэння глабальных праблем». Акрамя таго, урад плануе ўзмацніць турыстычную прывабнасць іншых гарадоў, акрамя Амстэрдама.

Па дадзеных выдання, назва Нідэрланды будуць актыўна выкарыстоўваць у 2020 годзе падчас Алімпіяды ў Токіа і на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2020».

Футбольную каманду краіны, якую за мяжой часта называюць Галандыяй, у любых афіцыйных сітуацыях будуць называць выключна Нідэрландамі.

Дарэчы, на білетах на матч 13 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама» пазначана, што зборная Беларусі будзе гуляць менавіта з Нідэрландамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0