Былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку выклікалі ў Кіеўскі навукова-даследчы інстытут судовых экспертыз. Там яго дапытаюць з выкарыстаннем паліграфа, паведамляе УНІАН.
Псіхафізіялагічнае даследаванне прызначылі на 1 кастрычніка.
Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны (ДБР) расследуе 13 крымінальных спраў з удзелам Парашэнкі і іншых высокапастаўленых асоб. Яны датычацца магчымай легалізацыі атрыманых злачынным спосабам даходаў і імавернага ўмяшання ў дзейнасць суддзяў. Па ўсіх справах экс-прэзідэнт праходзіць у якасці сведкі.
0
0
0
0
0
0