Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў да трох гадоў калоніі ўдзельніка несанкцыянавага мітынгу Кірыла Жукава, паведамляе Медыязона.

Жукаў абвінавачваўся ва ўжыванні гвалту да прадстаўніка ўлады за тое, што падчас акцыі пратэсту 27 ліпеня ён паспрабаваў ўзняць забрала шлема супрацоўніка Расгвардыі, чым нанёс яму фізічны боль. Жукаў віну не прызнаў.

Некалькі жорсткіх прысудаў было вынесена таксама ўчора.

Так Уладзіслаў Сініца быў асуджаны на пяць гадоў за «твіт аб адплаце дзецям сілавікоў», Арцём Бяглец на два гады за тое, што пацягнуў паліцэйскага за руку, Іван Падкапаеў асуджаны на тры гады калоніі за тое, што распыліў газавы балончык у расгвардзейцаў.

14 гісторый фігурантаў «маскоўскай справы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0