Выбух ля паўночнага ўзбярэжжа Расіі адбыўся падчас місіі па падніманні ядзернай ракеты са дна акіяна, паведамляе амерыканскі тэлеканал CNBC са спасылкай на разведвальныя службы ЗША.

Фота Sergey Yakovlev, Shutterstock.com

Фота Sergey Yakovlev, Shutterstock.com

«Тое, што адбылося, не было новым запускам, гэта была місія па падніманні страчанай пры папярэдніх выпрабаваннях ракеты», — сказала крыніца тэлеканала, знаёмая з ацэнкай амерыканскай выведкі.

«На адным з судоў, якія ўдзельнічаюць у аперацыі, адбыўся выбух, які выклікаў рэакцыю ў ракеце, што падымалася, гэта прывяло да ўцечкі радыяцыі», — сказаў іншы суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0