КНДР нарошчвае свой ядзерны патэнцыял нягледзячы на ​​запэўніванні ў адваротным лідара краіны Кім Чэн Ына. Паводле WSJ, на асноўныя палігоны Паўночнай Карэі па-ранейшаму ў вялікай колькасці завозіцца абсталяванне.

Выданне спасылаецца на інфармацыю, якую амерыканскія аналітыкі атрымліваюць са спадарожнікавых здымкў. Зыходзячы з гэтых даных аналітыкі дапусцілі, што КНДР працягвае працаваць над распрацоўкай міжкантынентальных ракет, здольных даставіць зброю масавага знішчэння.

На думку даследчыка Зігфрыда Хекера са Стэнфардскага ўніверсітэта, цяпер КНДР здольная вырабляць 6-7 ядзерных бомбаў у год. У Паўночнай Карэі ўжо ёсць ад 20 да 60 бомбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0