«Мінск—Кіеў. Самалёт Belavia ў Жулянах вылецеў з узлётна-пасадачнай паласы ў поле (наколькі разумею, палосы тут досыць разбітыя). Пілот паспеў затармазіць, каб не заехаць у агароджы. Але ліхтары на полі ўсё-такі крыху памялі», — напісала пасажырка самалёта Kasia Syramalot.
У аэрапорце «Кіеў» імя Ігара Сікорскага Tut.by паведамілі, што рэйс B2847 з Мінска павінен быў прызямліцца а 23.40. Пры пасадцы Boeing 737-300 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы прыблізна на 100 метраў.
Ніхто не пацярпеў. Сам самалёт, па словах прадстаўніка аэрапорта, атрымаў нязначныя пашкоджанні «ў выглядзе падрапанай фарбы».
0
0
0
0
0
0