Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары з Магілёва. Яны прыехалі да яе на прыём у Мінск.
«Сярод іншага, іх цікавілі пытанні працаўладкавання, магчымая падтрымка пры вядзенні фермерскай гаспадаркі. Адпаведныя меры ўжо прымаюцца на ўзроўні Магілёўскага аблвыканкама. Акрамя таго, прадстаўнікі дыяспары падзякавалі кіраўніцы Адміністрацыі за нядаўнюю сустрэчу ў Магілёве і выказалі ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за тое, што не застаўся абыякавы да іх праблем», — паведамляе БелТА.
Чытайце:
Качанава сустрэлася з цыганамі Магілёва, каб папрасіць прабачэння
Лукашэнка пра МУС і цыган: Не трэба бульдозерам перці на ўсё, што перад табой. Трэба было выбачыцца
Шуневіч: У мяне няма ні нагоды, ні падставаў выбачацца перад цыганамі
«Усіх мужчын закрылі, пасёлак стаіць пусты!» — пасля забойства даішніка ў Магілёве міліцыя масава затрымлівала цыганоў РЭПАРТАЖ
0
0
0
0
0
0