Сузаснавальнік Apple Стыў Возняк, які раней выдаліў свой профіль на Facebook, заявіў, што так мусіць зрабіць кожны, піша TMZ. Ён таксама прапанаваў карпарацыям дазволіць людзям даплачваць за бяспеку асабістых даных, замест таго каб таемна перадаваць іх рэкламадаўцам.

Адсутнасць прыватнасці — занадта высокая цана за карыстанне Facebook, лічыць Стыў Возняк. Усе людзі розныя, і некаторыя лічаць, што прывілеі платформы вартыя таго, каб ахвяраваць асабістымі данымі, адзначыў Возняк, «але мая парада большасці: вы павінны знайсці спосаб сысці з Facebook».

Возняк, па яго словах, занепакоены ўварваннем карпарацый у прыватнае жыццё, але не думае, што гэта магчыма спыніць: «Цяпер яны могуць з дапамогай лазера вылічыць вас па сэрцабіцці, яны могуць праслухоўваць вас з дапамогай мноства прылад. Пра Alexa напісалі ўжо шмат навін. <…> Спыніць гэта практычна немагчыма».

«Мяне проста жах бярэ», — падкрэсліў Возняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0