У расійскім Уладзівастоку супрацоўнікі расійскай ФСБ ва ўзаемадзеянні з ГУБАЗіК МУС Беларусі затрымалі Сяргея Дзербянёва — аднаго з лідараў банды Марозава, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Мужчына працаваў ахоўнікам на адным з прадпрыемстваў. Падчас затрымання ён прад'явіў расійскі пашпарт на чужое імя.

52-гадовы гамяльчанін знаходзіцца ў СІЗА, рыхтуецца працэдура яго экстрадыцыі ў Беларусь.

Сяргей Дзербянёў больш за 14 гадоў знаходзіўся ў міжнародным вышуку за здзяйсненне забойстваў у Гомельскай вобласці ў канцы 1990-х — пачатку 2000-x.

Усяго следствам было даказана больш за 100 злачынстваў, учыненых «марозаўцамі», у тым ліку каля 20 забойстваў. Лідары групоўкі Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка і Валерый Гарбаты былі прысуджаныя да расстрэлу.

На свабодзе застаюцца яшчэ два ўдзельнікі арганізаванай злачыннай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0