Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Талстога, піша kraj.by

У міліцыю патэлефанавала жанчына і распавяла, што на дзіцячай пляцоўцы на арэлях сядзіць мужчына і нецэнзурна лаецца. А побач гуляюць дзеці.

Дзяжурны адправіў на месца нарад аддзела Дэпартамента аховы. Мужчыну прывезлі ў дзяжурную частку.

Вілейчуку — 35 гадоў. Ён растлумачыў, што ў гэты дзень пасварыўся з жонкай. Знаходзіўся ў знаёмых, потым пайшоў на дзіцячую пляцоўку.

У выніку мужчына быў аштрафаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0