Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося ў красавіку у Магілёве. 32-гадовы мужчына збіў дзягай дзяцей 28-гадовай жонкі (ён не з'яўляецца іх бацькам), хлопчыкаў васьмі і дзевяці гадоў. У школе педагогі звярнулі ўвагу на сінякі ў дзяцей і звярнуліся ў міліцыю.

Было ўстаноўлена, што за дрэнную паспяховасць мужчына нанёс дзецям шматлікія ўдары, ад якіх парваўся рэмень. Маці ў гэты час трымала хлопчыкаў. Абое былі п'яныя. Па выніках судова-медыцынскай экспертызы на целе кожнага хлопчыка было не менш за 23 пашкоджанні, піша СК.

Хлопчыкі ўжо і раней накіроўваліся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, калі іх маці адбывала пакаранне за крадзеж. Сям'я знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Мужчыну і жанчыне прад'яўленае абвінавачванне па ч.2 ар.154 (катаванне, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетняга). Яны змешчаныя пад варту, а дзеці перададзеныя ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

У сям'і ёсць яшчэ і старэйшы хлопчык, яму 11 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0