Паводле інфармацыі тэлеканала, падчас моцнага падземнага штуршка пад зямлёй працавалі дзевяць гарнякоў. Трое з іх выбраліся самастойна, траім дапамаглі выратавальнікі, якія затым адправіліся шукаць яшчэ траіх. Двух гарнякоў знайшлі мёртвымі, трэцяму дактары спрабавалі выратаваць жыццё, але не атрымалася.

Пра здарэнне на шахце ўжо паінфармаваная цэнтральная ўлада краіны, якая распарадзілася аказаць усю дапамогу выжылым і сем'ям загінуўшых. Расследаванне па справе працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0