Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, піша БелТА.

«Для нас няма закрытых тэм з Арменіяй. Любыя вашы прапановы, памкненні, калі вы бачыце штосьці ў Беларусі, прымальнае для Арменіі, мы заўсёды гатовыя адчыніць для вас дзверы», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка свайму армянскаму калегу.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі характарызуецца станоўчай дынамікай. У 2018 годзе тавараабарот склаў $ 50,1 млн, павялічыўшыся на 17,3% у параўнанні з узроўнем 2017-га. Экспарт з Беларусі дасягнуў $ 37,4 млн (108,3% да ўзроўню 2017-га), імпарт - $ 12.7 млн ​​(155%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0