Пра гэта распавёў журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей, пішуць «Мінск-Навіны».

— Будуць перакрытыя пр. Незалежнасці ад вул. Старынаўскай да вул. Казлова, пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева. Вул. Ціміразева таксама будзе перакрытая да вул. Арлоўскай.

На гэтых участках рух будзе спынены ўжо з 15:00.

Не рэкамендуем прыязджаць у гэтую зону на сваім асабістым транспарце пазней за гэты час, — распавёў С. Салавей. — Раім вывучыць схемы аб'езду гэтых участкаў, а яшчэ лепш — скарыстацца грамадскім транспартам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0