З-за спёкі, што трымалася да серады, асфальт ля вакзала ў Мінску «паплыў», а цяжкія аўтобусы і тралейбусы літаральна выціснулі яго на тратуар. Разам з асфальтам дэфармавалася і разметка: прамыя жоўтыя лініі (пазначаюць месцы, дзе забароненыя прыпынак і стаянка транспартных сродкаў, акрамя маршрутных) ператварыліся ў крывыя і аддалена нагадваюць царкоўныя купалы, паведамляе The Village.
0
0
0
0
0
0