44-гадовы жыхар Пінска патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што цешча скрала ў яго грошы. На месца здарэння выехалі ўчастковыя. Праваахоўнікі пагрукаліся ў дзверы да заяўніка, але мужчына катэгарычна адмаўляўся адчыняць і аблаяў іх, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Калі нарэшце дзверы адчыніліся, пінчук выйшаў на ўчастковага з нажом. Напарнік выбіў нож і скруціў дэбашыра. У кайданках яго адвезлі ў пастарунак.

Заведзена крымінальная справа па факце пагрозы прымянення гвалту і гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0