19 чэрвеня на могілках каля вёскі Шацілава Полацкага раёна мужчыны капалі магілу для сваёй аднавяскоўкі і натрапілі на снарад, як мяркуецца, часоў Другой сусветнай вайны.
Вяскоўцы патэлефанавалі ратавальнікам. Сапёры з Віцебска праверылі снарад, і той апынуўся баявым. Спецыялісты забралі знаходку з сабой, каб знішчыць.
Пахаванне ж адбылося сваім парадкам, паведамляе gorod214.by.
0
0
0
0
0
0