У міліцыю звярнуўся берасцеец, ён распавёў, што нехта пашкодзіў у чатырох месцах яго «Лексус-LX570». Малады чалавек растлумачыў, што машыну прыпаркаваў за плотам аднаго з дамоў без парушэнняў правілаў. Адышоў па справах, а вярнуўшыся, пабачыў пашкоджанні, паведамляе абласная міліцыя.

Высветлілася, што пахуліганіла 63-гадовая жанчына. Ёй не спадабалася месцазнаходжанне аўто, і яна вырашыла ліквідаваць праблему сваімі метадамі.

Жанчына ўзяла гаршчок для кветак і скінула яго з акна сваёй кватэры проста на прыпаркаваны «Лексус». Гэта ўбачыў ахоўнік крамы і зрабіў заўвагу. У адказ жанчына выйшла на вуліцу, назбірала камянёў і пачала кідаць іх у машыну, на далейшыя заўвагі не рэагавала і вярнулася дадому.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0