@kalpa_hockey
Менеджар зборнай Фінляндыі па хакеі Міка Картэлайнен заявіў, што гульцы не ламалі кубак, атрыманы за перамогу на чэмпіянаце свету.
Паводле яго слоў, зборная атрымала копію трафея, у якой дно адсутнічала першапачаткова. Картэлайнен звярнуў увагу на тое, што гэты варыянт крыху адрозніваецца ад арыгінальнага кубка. «Ён у такім жа стане, у якім быў, калі мы яго атрымалі», - заявіў Картэлайнен.
Фатаграфіі трафея былі апублікаваныя ў Instagram-акаўнце зборнай Фінляндыі 28 мая. На іх відаць, што ў кубка няма дна. У такім выглядзе гульцы паказалі яго заўзятарам пасля прыбыцця ў Хельсінкі.
0
0
0
0
0
0