У матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж мінскамі «Дынама» і «Тарпеда» здарыўся незвычайны інцыдэнт.

Футбалісты адной каманды ледзь не пабіліся проста на полі. Абаронца мінскага «Дынама», расіянін Віталь Дзьякаў не надта ўдала прабіў штрафны ўдар, а пасля вырашыў нешта абмеркаваць на павышаных танах з аднаклубнікам, беларусам Эдгарам Аляхновічам. Урэшце Дзьякаў штурхануў Аляхновіча ў грудзі.

Суддзя вырашыў не караць яго за неспартыўныя паводзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0