Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 181, паведамляе БелТА.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 26 лютага 2015 года №99 «Аб спагнанні падатку на даданую вартасць». Яны накіраваны на паэтапную адмену механізма абмежавання падатковых вылікаў па падатку на дабаўленую вартасць пры імпарце тавараў. Гэта дазволіць плацельшчыкам на больш раннім этапе прымаць да выліку падатак на даданую вартасць і такім чынам папаўняць абаротныя сродкі.

Для далейшай дэдалярызацыі эканомікі прадугледжваецца выплата падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні да нафты і солі калійнай у беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце.

Самазанятым грамадзянам далі права выконваць работы і аказваць паслугі не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прызнаны страціўшым сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2012 года №488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў», паколькі заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваны непасрэдна ў Падатковым кодэксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0