Цэнтральная выбарчая камісія Украіны пасля падліку 60% пратаколаў афіцыйна заявіла, што ніводны з кандыдатаў ужо не зможа набраць большасці галасоў выбаршчыкаў. У краіне пройдзе другі тур выбараў прэзідэнта — 21 красавіка.

«Я звяртаю ўвагу, што будзе другі тур, перад ЦВК стаіць вельмі амбіцыйная задача, бо часавы адрэзак, які ёсць паміж падвядзеннем канчатковых вынікаў і падпісаннем ЦВК пратаколу прызначэння галасавання 21 красавіка па другім туры, — вельмі і вельмі кароткі», — паведаміла ў панядзелак на брыфінгу старшыня ЦВК Таццяна Сліпачук, піша ТАСС.

На дадзены момант ЦВК Украіны апрацаваў 62,74% пратаколаў. Лідар перадвыбарчай гонкі Уладзімір Зяленскі павялічвае адрыў ад іншых кандыдатаў, у яго ўжо 30,40% галасоў выбаршчыкаў. Другі радок у Пятра Парашэнкі з 16,34%. За ім з невялікім адрывам ідзе лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка — 13,09%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0