Генадзь Фядыніч, лідар незалежнага прафсаюза РЭП, паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане, паведамляецца на сайце прафсаюза.

«Я цвярозы і не парушаў умоў хатняй хіміі», — паспеў паведаміць Генадзь Фядыніч рэдакцыі praca-by.info падчас затрымання.

Цяпер сувязі з лідарам прафсаюза няма, і дзе ён знаходзіцца, таксама невядома.

Кіраўніка незалежнага прафсаюза Фядыніча адпусцілі, ён дома

Паводле ўмоў «хатняй хіміі», Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца не дома пазней за 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання — 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоў, г.зн. могуць прыйсці да яго ў любы час дня і ночы.

У жніўні 2018 года кіраўнікі прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік атрымалі па 4 гады «хатняй хіміі» без канфіскацыі маёмасці. Суд прызнаў кіраўнікоў прафсаюза вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0