У сераду Віленскі акруговы суд абвясціў прысуд па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года, паведамляе Delfi.
У тым ліку судзілі былога кіраўніка Віленскага гарнізона Савецкай арміі Уладзіміра Усхопчыка, які з 2000 па 2004 год быў намеснікам міністра абароны Беларусі.
Усхопчык асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.
Таксама прысуд абвешчаны ў дачыненні да 67 грамадзян Расіі, Беларусі і Украіны: яны атрымалі тэрміны ад 4 да 14 гадоў. Сярод асуджаных — былы міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў (10 гадоў пазбаўлення волі), былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаваты (12 гадоў). Большасць фігурантаў справы, як і Усхопчык, асуджаныя завочна, таму што Расія і Беларусь адмовіліся іх выдаваць.
0
0
0
0
0
0