Экіпажу круізнага лайнера Viking Sky, які напярэдадні трапіў у шторм і страціў ход у берагоў Нарвегіі, удалося перазапусціць тры з чатырох рухавікоў. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на выратавальныя службы Нарвегіі.

Паводле дадзеных сэрвісу MarineTraffic, які адсочвае марскую навігацыю, Viking Sky зараз дрэйфуе з хуткасцю 3,4 вузла за дзясятак кіламетраў ад нарвежскага горада Молдэ.

Па апошніх дадзеных, ратавальнікі эвакуявалі з лайнера 313 з 1373 чалавек. Выратавальную аперацыю праводзяць на трох верталётах. Таксама вакол лайнера, вынікае з дадзеных MarineTraffic, знаходзяцца некалькі невялікіх судоў, якія таксама задзейнічаны ў эвакуацыі. Першапачаткова аперацыя была ўскладнена ўмовамі надвор'я, аднак цяпер вецер аслабеў, і сітуацыя стала спакайнейшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0