Прэзентацыя новага альбома прайшла 2 сакавіка ў зале Prime Hall y Мінску.
Новы альбом «Гравітацыя» завяршае трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорам Бергерудам. Сродкі на запіс і выпуск збіраліся праз краўдфандынг. Зараз пачынаецца працэс рассылкі лотаў і інфармацыі данатарам праекта. Новы альбом даступны на iTunes і іншых лічбавых пляцоўках.
Альбом «Гравітацыя» храналагічна распавядае пра ўсе асноўныя стадыі жыцця чалавека: ад нараджэння да смерці. Рэжысёрамі кліпаў на песні з яго сталі Арцём Лобач («Лепшыя на свеце») ды Елізавета Ганчарова («Човен»).
«Лепшыя на свеце» — адна з найбольш аптымістычных песень альбома, бо яна пра каханне. Такое яскравае і светлае, быццам ляціш над зямлей.
«Човен», наадварот — лірычная песня пра жыццё і смерць.
Глядзіце захапляльны «Ток» з Лявонам Вольскім: