У Білева маладая дзяўчына збірае ахвяраванні для хворага на лейкоз малога. Вось толькі гэта — маленькі хлопчык з Краснаярска, які памёр яшчэ ў 2014 годзе. Пра гэта Tut.by паведаміла чытачка, жыхарка гэтага віцебскага мікрараёна.

— Гэта фота зроблена 25 лютага ў краме «Дабраном» на вуліцы Баграмяна, 10. Маладая асоба збірае ахвяраванні для Косці Лапарова. Хлопчыку 1,9 года і ён хворы на рак крыві. Але гэты малы з расійскага Краснаярска, на жаль, памёр яшчэ ў 2014 годзе. Гэта блюзнерства — вось так іграць на пачуццях чуллівых людзей, якія, не ведаючы ўсіх акалічнасцяў сітуацыі, гатовыя дапамагчы матэрыяльна, — лічыць чытачка Tut.by, што даслала ў рэдакцыю гэты здымак.

Сапраўды, на сайце расійскага дабрачыннага фонду AdVITA паведамляецца, што Косця Лапароў з Краснаярска, на лячэнне якога збіралі ахвяраванні ў Расіі, памёр 20 чэрвеня 2014 года. Хлопчык хварэў на рак крыві, яму было 2 гады і 3 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0