Як аказалася, бойкі бацькоў на трыбунах падчас дзіцячых спаборніцтваў не рэдкасць. Да прыкладу, у студзені бацькі хакеістаў 2008 года нараджэння з Оршы і Гродна сышліся ў кулачным баі проста пасярод гульні міжнароднага турніру.

Яшчэ адзін выпадак «лядовага пабоішча» здарыўся ў Бярозе 6 лютага падчас матчу чэмпіянату Беларусі, перадае by.tribuna.com. Зноў «вызначыліся» гродзенскія таты — гэтым разам хакеістаў 2006 года нараджэння. Бойка атрымалася нават больш жорсткай, чым у Оршы. Расцягваць удзельнікаў бойкі давялося дырэктару лядовай арэны (у сіняй куртцы з надпісам на спіне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0