Рамонт тратуарнай пліткі выконваюць цяпер на пешаходных зонах ў цэнтральнай частцы горада. Як паведаміў начальнік аддзела прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Генадзь Фралоў, работы вядуцца на плошчы Перамогі, на пр. Незалежнасці каля Мінгарвыканкама, побач з будынкам Адміністрацыі прэзідэнта па адрасе: вул. К. Маркса, 38

Гэта лакальны падтрымальны рамонт, накіраваны на выраўноўванне расхістаных пліт.

Тое, што гранітная плітка ў згаданых месцах ходзіць хвалямі, заўважаюць і мінчане, і ўлады горада. У чым прычына?

Па словах Г. Фралова, што тычыцца пліткі каля Мінгарвыканкама, яе абследавалі спецыялісты, якія заключылі, што віной усяму недастаткова трывалая аснова.

Для доўгатэрміновага выніку трэба яе перакласці. Каб гэта зрабіць, патрабуецца капітальны рамонт. Дакладныя прычыны «танцаў» гранітнай пліткі ў іншых месцах пакуль не высветлены, але, як і ў выпадку з пешаходнай зонай на пр. Незалежнасці, эфект ад падтрымліваючага рамонту недаўгавечны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?