Фота: youtube.com
Кінакампанія Fox і Disney плануюць перазапусціць камедыю «Адзін дома». Гледача чакае не рымейк, а працяг карціны з новымі героямі, пішуць «Ізвестія».
Сцэнар да фільма напішуць комікі Майкі Дэй і Стрытэр Сейдэл, удзельнікі шоу «Суботнім вечарам у прамым эфіры». Рэжысёр карціны пакуль канчаткова не вызначаны.
Галоўную ролю ў фільме можа выканаць Маколей Калкін, які здымаўся ў двух першых фільмах.
Таксама вядуцца перамовы з комікам Уілам Ферэлам і Мелісай Макарці («Дзявочнік ў Вегасе», «Паляўнічыя за прывідамі», «Майк і Молі»).
Фільм «Адзін дома» Крыса Каламбуса і Джона Х'юза выйшаў у 1990 годзе. У 1992-м выйшаў сіквел, у 1997-м — трыквел, ужо без Калкіна, але са Скарлет Ёхансан. Пазней з'явіліся чацвёртая (2002) і пятая (2012) часткі.
20 снежня Калкін праз 30 гадоў пасля здымак у фільме «Адзін дома» паўтарыў культавыя сцэны з карціны ў рэкламным роліку галасавога памочніка Google.
Паводле сцэнара роліка, апублікаванага ў акаўнце кампаніі ў YouTube, галоўны герой, які стаў дарослым, у навагоднія святы зноў застаецца дома адзін, аднак яму на дапамогу прыходзіць сервіс Google, які вырашае ўсе праблемы. Галасавы памочнік стварае ілюзію таго, што ў доме знаходзяцца людзі і кіруе сістэмай «разумны дом».