Фота Вадзіма Заміроўскага
Новы год кіраўнік каталікоў Беларусі сустракае ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, піша Tut.by.
— А палове 11-й распачынаем апошнюю святую імшу старога года, па яе завяршэнні пробашч здае справаздачу, колькі ў год было святых камуній, хростаў, шлюбаў. Усе гэта слухаюць уважліва. Потым — прадстаўленне найсвяцейшых дароў, еўхарыстыя. Мы чакаем, калі апоўначы б’е гадзіннік на ратушы. Я тады благаслаўляю, віншую з Новым годам, і людзі ідуць дамоў. І я сам іду дамоў — спаць, бо назаўтра набажэнства.
0
0
0
0
0
0