У Стаўбцоўскім раёне ў будынку «Каралеўскай асамблеі» парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» ліквідаваны пажар, паведамляе МНС.
Фота: МНС.
Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС 15 снежня ўвечары. Дах гарэў адкрытым полымем.
Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія прычыны ўзнікнення — кароткае замыканне электраправодкі.
Маёнтак «Сула» быў пабудаваны, як мяркуецца, у ХIХ стагоддзі. У 2008 годзе праведзена яго рэканструкцыя.
0
0
0
0
0
0