3 снежня ў міліцыю звярнулася 90-гадовая жанчына і паведаміла аб крадзяжы 125 рублёў, паведамляе guvd.gov.by

На месцы злачынства следчыя знайшлі сляды рук. У праваахоўнікаў меліся версіі аб падазраванай асобе, а канфіскаваныя і правераныя экспертамі сляды толькі іх пацвердзілі.

Неўзабаве затрымалі падазраваную ў крадзяжы мінчанку, 1990 года нараджэння. Яна з'яўляецца дырэктарам адной з фірмаў.

Пад падставай продажу прылады для адсочвання ўцечкі газу яна зайшла ў кватэру старой жанчыны і выкрала ў яе кашалёк з 125 рублямі, а яшчэ атрымала ад яе грошы за прададзены прыбор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0